|  | CityInfoCityInfo® – раней асобная назва вядомай праграмы пад Windows, а на сённяшні дзень агульны брэнд праграмных сродкаў картаграфічнай скіраванасці. Бягучае:Абмеркаванне CityInfo:OSMView на форуме Абнаўленні схемы грамадскага транспарту для CityInfo 3.0 Навіны2025-10-27 Абнаўленне схемы грамадскага транспартуВыйшла 42-е абнаўленне схемы грамадскага транспарту для CityInfo 3.0.7. 2025-10-03 Абнаўленне схемы грамадскага транспартуВыйшла 41-е абнаўленне схемы грамадскага транспарту для CityInfo 3.0.7. 2025-02-08 Абнаўленне схемы грамадскага транспартуВыйшла 38-е абнаўленне схемы грамадскага транспарту для CityInfo 3.0.7, дзе ўлічаныя змены пасля закрыцця руху праз пуцепровад ад вул.Маскоўскай да пл.Незалежнасці. 2022-02-01 Абнаўленне плагіна WebView Абноўлены плагін WebView да CityInfo і OSMView. У бягучай версіі 1.3 удакладнены разлік маштабу для лепшай адпаведнасці ступені павялічэння на анлайнавых мапах. А таксама даданая магчымасць прагляду на яшчэ адным рэсурсе: 2gis.ru. А для тых, каму зручней карыстацца праграмай 2gis, зроблены поўны аналаг гэтага плагіна . Спампаваць і праглядзець кароткую інструкцыю па інсталяванні можна на старонцы Запампоўкі. 2021-04-29 Абнаўленне транспартнай схемы CityInfo праз плагін да праграмы Даданы альтэрнатыўны шлях абнаўлення дадзеных схемы грамадскага транспарту ў CityInfoТыя з карыстальнікаў, хто сутыкаўся са складанасцямі з ужываннем абнаўленняў да транспартнай схемы праз памылкова-станоўчую рэакцыю асобных антывірусных праграм, могуць скарыстацца дадатковым спосабам абнаўленняў: праз плагін (модуль пашырэння) у самой праграме.
У далейшым плануецца зрабіць абнаўленне праз плагін асноўным спосабам актуалізацыі дадзеных, дадаўшы да яго магчымасць атрымання дадзеных непасрэдна з вэб-сервера. | ||||
| 
 | 
| Скрыня для запытаў: | support@cityinfo.website | 
| Старонка ў Facebook: | CityInfo.Software | 
| Навіны ў Telegram: | CityInfo |