CityInfo

CityInfo

CityInfo® – раней асобная назва вядомай праграмы пад Windows, а на сённяшні дзень агульны брэнд праграмных сродкаў картаграфічнай скіраванасці.

Бягучае:

Абмеркаванне CityInfo:OSMView на форуме

Запампоўкі праграм

Абнаўленні схемы грамадскага транспарту для CityInfo 3.0


2023-11-13 Абнаўленне схемы грамадскага транспарту
Выйшла 33-е абнаўленне схемы грамадскага транспарту для CityInfo 3.0.7
2023-08-03 Абнаўленне схемы грамадскага транспарту
Выйшла 32-е абнаўленне схемы грамадскага транспарту для CityInfo 3.0.7
2022-02-01 Абнаўленне плагіна WebView

Абноўлены плагін WebView да CityInfo і OSMView. У бягучай версіі 1.3 удакладнены разлік маштабу для лепшай адпаведнасці ступені павялічэння на анлайнавых мапах. А таксама даданая магчымасць прагляду на яшчэ адным рэсурсе: 2gis.ru.

А для тых, каму зручней карыстацца праграмай 2gis, зроблены поўны аналаг гэтага плагіна .

Спампаваць і праглядзець кароткую інструкцыю па інсталяванні можна на старонцы Запампоўкі.

2021-04-29 Абнаўленне транспартнай схемы CityInfo праз плагін да праграмы
Даданы альтэрнатыўны шлях абнаўлення дадзеных схемы грамадскага транспарту ў CityInfo
Тыя з карыстальнікаў, хто сутыкаўся са складанасцямі з ужываннем абнаўленняў да транспартнай схемы праз памылкова-станоўчую рэакцыю асобных антывірусных праграм, могуць скарыстацца дадатковым спосабам абнаўленняў: праз плагін (модуль пашырэння) у самой праграме. У далейшым плануецца зрабіць абнаўленне праз плагін асноўным спосабам актуалізацыі дадзеных, дадаўшы да яго магчымасць атрымання дадзеных непасрэдна з вэб-сервера.


:support@cityinfo.website
:CityInfo.Software
:CityInfo

CityInfo