![]() | CityInfoCityInfo® – раней асобная назва вядомай праграмы пад Windows, а на сённяшні дзень агульны брэнд праграмных сродкаў картаграфічнай скіраванасці. Бягучае:Абмеркаванне CityInfo:OSMView на форуме Абнаўленні схемы грамадскага транспарту для CityInfo 3.0 Навіны2025-03-02 Абнаўленне схемы грамадскага транспарту
Выйшла 39-е абнаўленне схемы грамадскага транспарту для CityInfo 3.0.7.
2025-02-08 Абнаўленне схемы грамадскага транспарту
Выйшла 38-е абнаўленне схемы грамадскага транспарту для CityInfo 3.0.7, дзе ўлічаныя змены пасля закрыцця руху праз пуцепровад ад вул.Маскоўскай да пл.Незалежнасці.
2022-02-01 Абнаўленне плагіна WebView
Абноўлены плагін WebView да CityInfo і OSMView. У бягучай версіі 1.3 удакладнены разлік маштабу для лепшай адпаведнасці ступені павялічэння на анлайнавых мапах. А таксама даданая магчымасць прагляду на яшчэ адным рэсурсе: 2gis.ru. А для тых, каму зручней карыстацца праграмай 2gis, зроблены поўны аналаг гэтага плагіна . Спампаваць і праглядзець кароткую інструкцыю па інсталяванні можна на старонцы Запампоўкі. 2021-04-29 Абнаўленне транспартнай схемы CityInfo праз плагін да праграмы
Даданы альтэрнатыўны шлях абнаўлення дадзеных схемы грамадскага транспарту ў CityInfo
Тыя з карыстальнікаў, хто сутыкаўся са складанасцямі з ужываннем абнаўленняў да транспартнай схемы праз памылкова-станоўчую рэакцыю асобных антывірусных праграм, могуць скарыстацца дадатковым спосабам абнаўленняў: праз плагін (модуль пашырэння) у самой праграме.
У далейшым плануецца зрабіць абнаўленне праз плагін асноўным спосабам актуалізацыі дадзеных, дадаўшы да яго магчымасць атрымання дадзеных непасрэдна з вэб-сервера.
| ||||
|
Скрыня для запытаў: | support@cityinfo.website |
Старонка ў Facebook: | CityInfo.Software |
Навіны ў Telegram: | CityInfo |